Рэспубліканская мастацкая выстава, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (4.07 – 14.07.2019)

3 ліпеня 2019 года Беларусь адзначыць 75 гадоў са дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай знамянальнай даты прымеркавана правядзенне Рэспубліканскай мастацкай выставы, якая заклікае нагадаць сучаснікам пра гераізм і бязцэнны подзвіг іх дзядоў і прадзедаў, паказаць маштаб і трагедыю вайны.

Адкрыццё адбудецца 4 ліпеня 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3).

Сярод шматлікіх падзей, прысвечанных святкаванню гэтай даты, запрашаем наведаць гэтую выставу, якая арганізавана ГА «Беларускі саюз мастакоў” і Рэспубліканскай мастацкай галерэяй.

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. навечна застанецца ў гераічным летапісе Беларусі як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці. Менавіта беларусы першымі прынялі на сябе вераломны ўдар фашысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 г. Тысячы нашых суайчыннікаў змагаліся ў гэтай вайне. У бязлітаснай барацьбе з ворагам яны паказвалі прыклады мужнасці, стойкасці і гераізму, выконвалі адказныя задачы па абароне Айчыны. Наш святы абавязак – захоўваць гэтую гераічную спадчыну, баявыя традыцыі беларускага народа, перадаваць новаму пакаленню самае святое пачуццё – любоў да Радзімы, суверэннай і незалежнай Беларусі.

На выставе прадстаўлены творы, якія распавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта сюжэты пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомых або малавядомых ваенных падзеях, інтэрнацыянальным характары подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі.

Галоўны сэнс экспазіцыі – светлая памяць аб тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарагой цаной – цаной жыцця. А новаму пакаленню здабыў мір і спакой.

Выстава працягнецца па 14 ліпеня 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак – пятніца з 11:00 да 19:00; субота – нядзеля з 11:00 да 19:00.

Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;

+375 (29) 844 99 68 (МТС); +375 (29) 264 68 48 (МТС).

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/

На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva

 

 

Апошнiя навiны