Выстава «Наш край любімы –Беларусь» у Нацыянальным гістарычным музеі (10.06 – 5.07.2019)

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца музеем-удзельнікам Культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, запрашае на выставу “Наш край любімы – Беларусь”. Выстава з’яўляецца часткай Міжнароднага фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”.

Наведвальнікі экспазіцыі змогуць убачыць унікальныя прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (калекцыі народных промыслаў і рамёстваў, этнаграфіі і іншыя), а таксама творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выбітных беларускіх мастакоў, якія працягваюць глыбінныя народныя традыцыі ў сучасным мастацтве.

Кожны музейны прадмет, прадстаўлены на выставе, – носьбіт гэтых традыцый як неад’емнага кампанента нацыянальнай беларускай культуры, у той час як у знакавых аўтарскіх працах сучасных мастакоў адлюстраваны духоўны свет беларускага народа.

Сярод аўтараў такія прызнаныя майстры, як Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, Мікалай Кузьміч, Уладзімір Слабодчыкаў, Рыгор Сітніца, Уладзімір Васюк, Ала Непачаловіч, Тамара Васюк, Наталля Сухаверхава, Алена Обадава. Выстава працуе з 10 чэрвеня па 5 ліпеня 2019 года.

Даведка:

Культурная праграма II Еўрапейскіх гульняў стартавала 1 мая 2019 года і ўключае ў сябе лепшыя культурныя падзеі, якія будуць праходзіць па ўсёй краіне ў маі–чэрвені 2019 года.

Культурныя мерапрыемствы падчас Гульняў пройдуць на дзясятках пляцовак Мінска. Ужо задзейнічана больш за 50 устаноў культуры Мінска, з іх больш за 20 музеяў, 6 тэатраў. Прыцягнуты лепшыя творчыя калектывы, музыкі, артысты. Мноства мерапрыемстваў пройдзе на гарадскіх пляцоўках і фан-зонах.

Падрабязней аб Культурнай праграме ІІ Еўрапейскіх гульняў - https://minsk2019.by/ru/belarus/cultural-program

Апошнiя навiны