Выстава «Моц месца» фатографа Марыны Бацюковай у музеі-сядзібе М. К. Агінскага (2.01 - 28.02.2019)

Марына Бацюкова – фатограф, куратар, намеснік старшыні БГА “Фотамастацтва” – творчага саюза фатографаў Беларусі.

Нарадзілася, жыве і працуе ў г. Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Кар’еру фатографа пачала ў Творчых майстэрнях беларускай акадэміі мастацтваў. Вучылася ў Маскоўскай школе фатаграфіі і мультымедыя імя А.Родчанкі. Спецыялізуецца ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы фотадаследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, узаемаадносіны чалавека з наваколлем, сацыяльныя ролі і паводзіны ў грамадстве. Фатаграфіі экспанавалісь на персанальных і калектыўных выставах у Беларусі, Славакіі, Германіі, Літве, Эстонія, Украіне, Азербайджане, Расіі, Грузіі, Арменіі.

Апошнiя навiны