Выстава «Сумаравы» ў галерэі «Мастацтва» (10.12 – 24.12.2018)

З 10 снежня 2018 года ў мастацкай галерэі “Мастацтва” экспануецца юбілейная выстаўка жывапісу “Сумаравы” Васіля Федаравіча Сумарава, Дар’і Сумаравай-Копач і Кацярыны Сумаравай.

Сумараў Васіль Федаравіч, 1938 года нараджэння, заслужаны дзеяч мастацтваў, знакаміты беларускі мастак і педагог, тытулаваны член Беларускага саюза мастакоў, уладальнік вышэйшай узнагароды Рэспублікі Беларусь ордэна Францыска Скарыны. 7 снежня 2018 года Васіль Сумараў святкуе 80-годдзе, гэта і стала імпульсам для правядзення выстаўкі жывапісу майстра ў выставачнай зале галерэі “Мастацтва”. Назва выстаўкі “Сумаравы” невыпадковая. Да праекту далучыліся самыя блізкія людзі таленавітыя маладыя мастачкі, дзве дачкі беларускага майстра, Дар’я Сумарава-Копач і Кацярына Сумарава. Іх творчасць таксама знаемая многім аматарам мастацтва нашай краіны і за мяжой.

Экспазіцыя унікальная тым, што мы можам назіраць мастацтва трох творчых асоб, тры стылістычныя напрамкі, тры погляда на існасць, тры настроі. Экспазіцыю жывапісных твораў складаюць пейзажы, нацюрморты і інш. Выстаўка “Сумаравы” – лірычны жывапіс рэлістычнага напрамку і экспрэсія крэатыўнага абстрактнага мастацтва.

Мастацтвазнаўца “Галерэі Мастацтва” Ксенія Ціханава

Выстаўка прадоўжыцца да 24 снежня 2018 года

Адрас: пр. Незалежнасці, 12

Час працы: Пнд.-птн. з 11.00 да 20.00, суб. з 11.00 да 19.00, вск. з 11.00 да 18.00 Тэл. (017) 327 83 63

Апошнiя навiны