Выстава мастацкага тэкстылю «Аверс-рэверс-рэверанс», г. Брэст (3.10-14.10.2018)

Сучаснае прафесійнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі сфармавалася на асноўных прынцыпах народных і класічных традыцый, створаных па законах прыгажосці і мэтазгоднасці. Веданне гэтых традыцый, майстэрства і ўменне тварыць ў сукупнасці з нестандартным мысленнем – усё гэта адкрывае перад сучаснымі мастакамі бязмежныя магчымасці знаходзіць наватарскія рашэнні і ствараць творы высокай эстэтычнай якасці.

Галоўная ідэя заснавальнікаў і арганізатараў арт-праекта «АВЕРС-РЭВЕРС-РЭВЕРАНС» – звярнуць увагу на цудоўны скарб Заходняй Беларусі, адну з найбольш цікавых і непаўторных тэхнік традыцыйнага беларускага тэкстылю, якой з’ўяляецца падвойнае ткацтва, як на жыватворную крыніцу разнастайных тэм і матываў для стварэння сучасных тэкстыльных твораў.

Дзвухбаковыя мастацкія тканіны з падвойнай  структурай палатна моцна звязаны з міфалогіяй, фальклорам, рэлігіяй, абрадамі, звычаямі і побытам беларускага народа. Яны адметны выразным прыкладам адзінства  незвычайнай кампазіцыйнай пабудовы, характэрнага арнаменту і сваеасаблівага каларыту.

Арганізатары заклікаюць сучасных беларускіх мастакоў да творчага пераасэнсаваньня лепшых гістарычных узораў падвойнага ткацтва, а не іх фармальнага цытавання. Падвойнае ткацтва разглядаецца аўтарамі арт-праекта «АВЕРС-РЭВЕРС-РЭВЕРАНС», як неабходная адпраўная кропка, дзеля выкарыстання удзельнікамі выставы пры раскрыцці тэмы  мастацкіх вобразаў у новых творах.            

Куратары арт-праекта «АВЕРС-РЭВЕРС-РЭВЕРАНС»:

Вольга Рэднікіна, Ала Непачаловіч,  Павел Рабаў. 

Здымкі Алы Непачыловіч

Апошнiя навiны