Выстава Наталлі Белавокай «Прастора звычайнага» ў галерэі «Мастацтва» (17.09 - 1.10.2018)

17 верасня 2018 года у 18.00 у мастацкай галерэі “Мастацтва” адбудзецца адкрыцце выстаўкі “Прастора звычайнага” Наталлі Белавокай.

Што такое прастора? На першы погляд, адказ просты — тое, дзе знаходзяцца усе аб’екты матэрыяльнага свету. Але для кожнага паняцце прасторы рознае. Хтосьці перш-наперш звяртае ўвагу на яскравыя кветкі, пылаючыя закаты, неабсяжны акіян. Іншы захапляецца гіганцкімі хмарачосамі ці урбаністычнай рэкламай. І только некаторыя бачаць прыгажосць у самым звычайным – леташніх травах, вясковых краявідах, сціплых храмах. Прастора мастачкі Наталлі Белавокай  як раз і складаецца з такога звычайнага, на якое мы часам не звяртаем ўвагі. 

Старая яблыня, узбярэжжа невялікай рачулкі, лясное возера ці зімовы лес – такое можна пабачыць на кожным кроку, варта толькі выехаць за межы горада. Вока ніколі не зачэпіцца за такі краявід, бо для нас усё гэта — звыклая рэчаіснасць. Аднак менавіта ў такой рэчаіснасці мастачка Наталля Белавокая і бачыць непаўторную прыгажосць. У яе працах зімовы лес раптам робіцца сінім, амаль казачным. І мы разумеем, чаму нашы продкі так паважалі і бераглі яго. Лістападаўскія яблыкі, рассыпанные па садзе, нагадваюць пра нашы карані і прымушаюць задумацца – чаму на Беларусі так шмат закінутых вёсак? А выявы вясковых храмаў – царквы і касцёла, якія знаходзяцца амаль побач – набываюць філасоўскі кантэкст, і як бы прапануюць паразважаць пра вечнае.

Невыпадкова мастачка Наталля Белавокая працуе ў даволі рэдкай старажытнай тэхніцы жывапісу па ляўкасе. Адпаліраваны да бляску белы грунт, на які накладваюць напаўпразрыстыя фарбы, ледзь улоўна прасвечвае скрозь маляўнічы пласт, ствараючы эфект святлення. Праз свае працы мастачка быццам бы дзеліцца з намі сваёй прасторай, дзе ганаровае месца займаюць самые простыя рэчы.

Апошнiя навiны