Юбілейныя выставы Рыгора Мяжуева, Уладзіміра Тамашэвіча, Уладзіміра Лавецкага і Віктара Мінко 

1 жніўня 2018 года а 17-ай гадзіне ў Вялікай зале Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейных выставаў 4-х беларускіх мастакоў: жывапісцаў з Маладзечна Рыгора Мяжуева, Уладзіміра Тамашэвіча, графіка Уладзіміра Лавецкага (Мінск) і скульптара Віктара Мінко (Мінск).

Віктар Мінко 

нарадзіўся 24 кастрычніка 1967 гады ў г. Смаргонь.
З 1980 па 1986 гады праходзіў навучанне ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву ім. І. В. Ахрэмчыка.
З 1986 па 1988 гады - служба ў шэрагах УС СССР.
У 1990 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
У 1996 годзе скончыў Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Выкладчыкі: Фінскі Аляксандр Міхайлавіч, Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч.
У 1996 годзе атрымаў Грант Фонду Сораса.
З 2008 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Пачынаючы з 1995 года удзельнічаў больш чым у 50 выставачных праектах.
Стваральнік сімвалаў першай музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» (2005г.), прыза БНФ – «Пагоня» (2007г.), «Залатое сэрца» (2008г.) – прыз дабрачыннага фонду Ларысы Грыбалёвай, "Залатая машынка" – прыз міжнароднага Кіеўскага фестывалю татуіроўкі.
Віктар Мінко натхняецца творчасцю І.Босха, Р.Магрыта, З.Бексіньскага.
Любімы напрамак творчасці – сюррэалізм, асноўны матэрыял, з якім працуе Віктар – бронза.
Творчае крэда: Самаідэнтыфікацыя праз пошук незвычайнага ў звычайным. 
На выставе будуць прадстаўлены каля 20 лепшых скульптурных кампазіцый з бронзы і граніта, выкананых мастаком за ўвесь перыяд сваёй творчай дзейнасці.

Рыгор Мяжуеў

нарадзіўся 11 сакавіка 1958 г. у в. Паддубцы Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1985г.).
Вучыўся ў І.Сталярова і А.Арлова. 
У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1996г.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.
Працуе ў тэхніцы акварэлі, жывапісу, змешанай тэхніцы. 
Выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў горада Маладзечна. 
Творы знаходзяцца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі (г.Маладзечна).
Жыве і працуе у г. Маладзечна.

На выставе будуць прадстаўлены каля 50 лепшых работ майстра, ў тэхніцы акварэльнага жывапісу, зробленых ім за ўвесь перыяд творчай дзейнасці.

“Акварэльныя пейзажы і нацюрморты Рыгора Мяжуева захоўваюць у сабе прыклад бездакорнага майстэрства. У іх выразна прасочваецца сувязь часоў – вобраз мінулага, як бы застылага ў часе, заўважанага з настальгічным адценнем з сённяшняга часу, стрыманыя адценні гэтых работ, тым не менш працятыя пяшчотай да роднай зямлі, лірычным сумам і сыноўняй любоўю.

Майстар дэманструе разнастайнасць мастацкіх прыёмаў і стылістычную пэўнасць. Самабытнасць тут непадзельна суседнічае з вернасцю традыцыям беларускага акварэльнага жывапісу. Неба і Зямля вядуць вечны дыялог аб часе і, адлюстроўваючыся адзін ў адным, адказваюць на складаныя пытанні Быцця. Эмацыйны дыяпазон акварэляў вельмі шырокі і разнастайны. Ва ўсім прысутнічае пачуццё меры, бездакорны эстэтычны густ і раўнавага, часам зусім нечаканая ў прадстаўленых рашэннях. Жыццё на гэтых работах паўстае быццам убачанае скрозь рэтуш старых фотаздымкаў, пакрытых разводамі часу, а можа быць убачанай скрозь тоўшчу пузырыстага шкла і вады. Часам яно з'яўляецца да гледача ў выглядзе разабраных пазлаў, якія яшчэ трэба будзе сабраць для сябе наноў, але ўжо інтуітыўна адгадваецца пазітыўная эстэтычная мэта.

Заўсёды радасна сустракацца з новымі творамі Рыгора Васільевіча Мяжуева менавіта таму, што адчуваеш творчы пульс сённяшняга дня, да якога і ты, як глядач, маеш непасрэднае дачыненне”.
Валерый Мурычын

Уладзiмiр Тамашэвiч 

Нарадзiўся 22 жнiўня 1963г. ў в.Палачаны Маладзечанскага р-на.
Скончыў Менскую мастацкую вучэльню iмя А.Глебава (1982).
Вучыўся ў Васiля Васiльева, Леанiда Лапчынскага, Алега Луцэвiча, Алега Мацiевiча, Альгерда Малiшэўскага.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000г.
У мастацкiх выставах бярэ удзел з 1992г. 
Творы экспанавалiся на шматлiкiх нацыянальных i гарадскiх выставах.
Жыве ў Маладзечне.

Уладзімір Лавецкі 

нарадзіўся 4 лютага 1968 гады ў г. Гомелі.
З 1979 па 1986 гады праходзіў навучанне ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву ім. І. В. Ахрэмчыка.
У 1986 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. 
З 1987 па 1988 гады – служба ў шэрагах УС СССР.
У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”.
З 1994 г.– выкладчык жывапісу і малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З 1998 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў (сябра творчай суполкі “Пагоня”).
Жыве ў г.Мінску.
У сваёй творчасці аддае перавагу розным графічным тэхнікам. 
У экспазіцыі будуць прадстаўлены лепшыя работы, выкананыя мастаком за ўвесь перыяд яго творчай дзейнасці.

 

Апошнiя навiны