Юбілейная выстава Веранікі Віткоўскай у Палацы мастацтва (18.07 - 29.07.2018)

18 ліпеня 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Веранікікі Віткоўскай.

Вераніка Віткоўская – мастак-манументаліст, жывапісец, графік, педагог.
Нарадзілася 05.07. 1957 г. у Мінску.
1976 г. – скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. Глебава (жывапіс).
1987 г. – скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (ДПМ, шкло)
З 1993 г. – член Беларускага саюза мастакоў. 
1982 – 1994 гг. працавала на Мінскім мастацкім камбінаце мастаком -манументалистом.
Аўтар манументальна-дэкаратыўных работ у тэхніцы вітража і люстраў у грамадскіх будынках (Музей гісторыі краю (г.Мядзел), кафэ «Вянок» (Камвольны камбінат, г. Мінск), кафэ «Церамок» (г. Мінск), Гарвыканкам г. Валожын, Рэспубліканскі палац моладзі г. Мінск), пакой адпачынку аўтабазы (г. Мінск).
У цяперашні час дацэнт, куратар на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры архітэктурнага факультэта БНТУ.

З 1981 г. – удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, групавых мастацкіх выстаў, з працамі ў тэхніцы шкла, жывапісу, станковай графікі. 
Персанальныя выставы жывапісу і графікі праходзілі ў галерэях і выставачных залах Мінска, Маскве, Францыі (г. Брэст, 2002), Германіі (BAKS Ga1erie, Neustadt, 2010), Удзельнік Расійскага тыдня мастацтваў (г. Масква, ЦДХ, 2015). 

1 месца на Міжнародным конкурсе жывапісу ў конкурснай намінацыі «Профі» за нацюрморт «Персікі на чырвоным». 
Удзельнік Санкт-Пецярбургскай тыдня мастацтваў (2015), дыплом за 3 месца Міжнароднага конкурсу жывапісу ў намінацыі «Нацюрморт аб класічным стылі» за працу «Чэрвень. Півоні».

Работы знаходзяцца ў фондзе Міністэрства культуры РБ, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША. Францыі, Герамнии, Чэхіі, Славакіі, Канады, Японіі.
Жыве і працуе ў Мінску.

Выстава будзе працаваць з 18 па 29 ліпеня 2018 года.
Мы працуем:
11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка.
Тэлефоны для даведак:
(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва 
(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Апошнiя навiны