Выстава Юрыя Козела ў Палацы мастацтва (4.07 - 15.07.2018)

4 лiпеня (серада) а 17-й гадзiне ў Рэспублiканскай мастацкай галерэі БСМ (ПАЛАЦ МАСТАЦТВА, вул. Казлова 3, г. Мiнск) адбудзецца адкрыцце персанальнай юбiлейнай выставы Юрыя Мiкалаевiча Козела.

Нарадзiўся мастак у в. Гнаiнскiя Дзятлаўскага р-на, Гродзенскай вобласцi.

Скончыў мастацкае вучылiшча ў Бабруйску (1986г.), Беларускую дзяржаўную акадэмiю мастацтваў (1998). Вучыўся на аддзяленнi жывапiсу, выкладчыкi: М.В.Данцыг, А. А Марачкiн, В.А.Герасiмаў .

1998 – 2000 гг. – стажыраваўся ў творчых Акадэмiчных майстэрнях Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк М.А.Савiцкi.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года.

Жыве ў Мiнску. Працуе ў дзiцячай школе мастацтваў №1 г.Мiнска.

З 1995 г. – пастаянны ўдзельнiк рэспублiканскiх і мiжнародных мастацкiх выставак (усяго больш за 40) .

Юрый Козел працуе ў розных жанрах станковага жывапiсу, такіх як краявiд, нацюрморт, партрэт.

Персанальныя выставы:

1993 г – Дзятлаўскi музей народнай славы .

2001 г. – Музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя “La Sandr-Аrt” г.Мiнск .

2003 г. – Дзятлаўскi гiсторыка-краязнаўчы музей.

2003 г. – Музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя “ONIK”.

2010 г. – Дом-музей А.Мiцкевiча ў г. Навагрудку .

Творы знаходзяцца ў фондах Беларусскай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, Доме-музеі А.Мiцкевiча ў Навагрудку, Дзятлаўскiм гiсторыка-краязнаучым музеi, Мядзельскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, прыватных зборах Беларусi i за мяжой.

 

Тэрмін правядзення выставы:

з 4 па 15 ліпеня 2018 года, штодзень, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 – Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Апошнiя навiны