Фота-мастацкая выстава «Шлях Альгерда» (20.06 - 01.07.2018)

20 чэрвеня 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбылося адкрыццё фота-мастацкай выставы «Шлях Альгерда», якая паказвае падрыхтоўку, пераход на Падолле літоўскіх войскаў і вялікую перамогу на Сініх Водах у 1362 годзе войскаў пад зьверхніцтвам вялікага князя Альгерда над трыма татарскімі ханамі.

Ініцыятарамі паходу былі пляменнікі Альгерда, наваградскія князі Карыятавічы: Аляксандр, Канстанцін, Юрась і Хведар. У выніку перамогі Украіна была вызвалена ад татарскага ярма і далучана да еўрапейскай цывілізацыі.

Тэрмін правядзення выставы:

з 20 чэрвеня па 1 ліпеня 2018 года, штодзень, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 – Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

 

Апошнiя навiны