Выстава жывапісу Глеба Отчыка «Мінск-Пекін-Урумчы-Мінск» ў галерэі «Мастацтва» (20.06 - 3.07.2018)

20 чэрвеня 2018 года а 17-ай гадзіне ў галерэі «Мастацтва» (г. Мінск, пр. Незалежнасці 12)  адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу «Мінск-Пекін-Урумчы-Мінск», аўтарам якой з’яўляецца Глеб Отчык, беларускі мастак, першы намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз мастакоў», выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаурэат першай нацыянальная прэміі ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ. 

У экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя творы, якія былі напісаны падчас творчай паездкі Глеба Отчыка ў Кітай у 2016 годзе і новыя творы, над якімі аўтар працаваў у пачатку 2018 года.
Работы, выкананы пад уражаннем ад жывапісных мясцін, ад прыгажосці Кітайскай прыроды, ад дзіўных ландшафтных заказнікаў, якія даступныя не кожнаму вандроўніку. Незвычайны край пакінуў у сэрцы мастака шмат новых творчых парываў, якія натхнялі творцу на пейзажы, якія зачароўваюць сваёй прыгажосцю, сваім непаўторным каларытам і аўтарскім рашэннем.Творчыя вобразы ў палотнах вабяць глыбіней, эмацыйнасцю і разнабаковацю.
Акрамя таго, на выставе Глеб Отчык прадставіць гледачам свае новыя творы, якія выкананы з дапамогай унікальнай аўтарскай тэхнікі. Яго казачныя нацюрморты з незвычайным колеравым рашэннем, з прыгожымі кветкамі і ў цікавым аздабленні не пакінуць абыякавым ні аднаго наведвальніка выставы. 
Выстаўка “Мінск-Пекін-Урумчы-Мінск” – вынік двухгадовай творчай працы Глеба Отчыка і своеасаблівы вынік пленэрнай дзейнасці жывапісца, у якіх ен удзельнічае з 2003 года і, наведаўшы больш за 50, пачаў сам ладзіць пленэры ў Беларусі. З 2013 года за 5 гадоў пад куратарствам Глеба Отчыка прайшло 14 міжнародных пленэра, у якіх прынялі ўдзел больш за 100 мастакоў, з Расіі, Украіны, Чэхіі, Малдовы, Румыніі, Літвы, Беларусі і Айзербаджана.

Апошнiя навiны