Выстава «Таямнічы свет беларускіх абразоў»

27 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё выставы “Таямнічы свет беларускіх абразоў”.

У экспазіцыі прадстаўлены іконы іканапіснай майстэрні Доўнара “IKONIQUE”, фотаздымкі роспісаў храмаў і мазаік у Беларусі, Польшчы, Швейцарыі, Чарнагорыі, Украіны, выкананых сябрамі майстэрні, а таксама работы, створаныя на Міжнародным пленэры іканапісцаў ў Лагойску, які быў прысвечаны Цудатворным  абразам Беларусі.

Мэта выставы беларускіх  цудатворных ікон – паказаць прыгажосць старадаўніх абразоў, якія па розных прычынах не могуць быць сабраны разам у адну галерэю. Некаторыя  з іх зніклі ў пажарах, скрадзены, іншыя апынуліся ў прыватных калекцыях. Больш шчаслівы лёс у тых абразоў, якія знаходзяцца ў храмах, як праваслаўных, так і каталіцкіх. 

Цудатворныя беларускія іконы, вядомыя нам, належаць  да складанага часу барацьбы за існавання трох канфесій на Беларускай зямлі. Яны ўвабралі ў сябе асаблівасці візантыйскага канону, кіеўскай школы іканапісу і ўплыў заходняга позняга барока з падкрэсленай дэкаратыўнасцю і дзівосным зямным напаўненнем. Прафесійные мастакі Беларусі, Польшчы, Украіны вырашылі закласці аснову музея старажытных ікон, якія аб'ядноўваюць малітвы трох канфесій. Яны упэўнены, што ідэя зберагчы для нашчадкаў лепшыя ўзоры іканапісцаў Вялікага Княства Літоўскага будзе пашырацца. Пакуль у калекцыі каля 20 ікон Божае маці – Юравіцкай, Мар'інагорскай, Жыровіцкай, Лагойскай, Мінскай, Навагрудскай, Чэнстахоўскай, Купяціцкай, Вострабрамскай, Маларытскай. Некаторыя вобразы былі абраны некалькімі мастакамі, як галоўная тэма свойго філасофскага разважання аб дараванні, мілаце  і сваім шляху да Бога. Першы Міжнародны варштат у Лагойску даў нам запал працаваць над тэмай беларускіх цудатворных абразоў і далей. У цэлым, беларуская ікона – з’ява самабытная і ўнікальная. У адрозненне ад візантыйскага канону, дзе святыя сур’ёзныя і пагружаныя ў думы, на нашых абразах Багародзіца быццам усміхаецца, нібы сведчыць пра тое, што ўся тэрыторыя Беларусі пад Яе асаблівай ласкай. І чым больш гэтыя іконы мы будзем вывучаць, чым больш размаўляць з імі, тым больш будзем атрымліваць дароў ад Маці Божай. Ужо і сёння можна адчуць дзівосную мілату, пакой і радасць ад камунікавання з абразамі, напісанымі сучаснымі  ізографамі, нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага”, – адзначае Віктар Доўнар, кіраўнік іканапіснай майстэрні IKONIQUE”.

На выставе прадстаўлены саламяныя Царская брама” знакамітага народнага майстра па саломапляценні Ларысы Мікалаеўны Лось. Ні ў адной краіне свету не выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання сваіх храмаў звычайную жытнюю салому. Галоўная частка царкоўнага інтэр'еру традыцыйна выразалася з дрэва, залацілася і ўпрыгожвалася каштоўнымі камянямі і іконамі. Брама з саломы гарыць як залатая, а маленькія кавалачкі тканіны сіняга, чырвонага колеру выглядаюць на саламяным пляценні як сапраўдныя каштоўнасці. Твор Царская брама” выкананы з захаваннем усіх старажытных тэхналогій. Гэтую ўнікальную традыцыю захавала ў сваёй творчасці Ларыса Мікалаеўна, якой у мінулым годзе споўнілася 90 гадоў. 

Творчы шлях іканапіснай майстэрні ДоўнараIKONIQUE” пачаўся ў Польшчы больш 25 гадоў назад на Падляшшы. Былі распісаны царква Пятра і Паўла, храм Уваскрашэння Хрыстова у Сямяцічах, царква Уваскрашэння Хрыстова, ніжняя мяжа царквы Святога Духу у Беластоку.  Выраблены іканастасы ў Чыжах, Чорна-Беластоцкай, больш за дзве сотні абразоў у Беластоку, а таксама распісаны іканастасы ў Светлагорску, Лагожаску, Бабруйску і Ташкенце. Зроблены роспісы ў цэрквах  Беларусі, Чарнагорыі, Швейцарыі, а таксама ў прыватных малельных пакоях — роспіс і поўная распрацоўка інтэр'ера ў адзіным стылі.

Майстэрня праводзіць майстар-класы, ладзіць іканапісныя варштаты, удзельнічае ў міжнародных канферэнцыях, шчыра дорыць свае сакрэты працы. Майстар-класы па іконапісу і фрэсцы праводзіліся ў Мінску, Варшаве, Чэнстахове.

У майстэрні разам з бацькам працуюць два сына – Аляксей і Мікалай. Усе іканапісцы маюць адмысловую адукацыю, з'яўляюцца прафесійнымі мастакамі, сябрамі Беларускага саюза мастакоў  і Беларускага саюза дызайнераў.

За сваю дзейнасць майстэрня не раз была ўзнагароджана дыпломамі і граматамі, стала лаўрэатам прэміі Канстанціна Астрожскага. Кіраўнік майстэрні Віктар Доўнар быў узнагароджаны ордэнам Данііла Маскоўскага II ступені.

Выстава прымеркавана да 25-годдзя стварэння майстэрні «IKONIQUE».

Удзельнікі выставы і сябры майстэрні:

Віктар Леанідавіч Доўнар арадзіўся ў 1952 годзе) – іканапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў. Адукацыя вышэйшая – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Кіраўнік майстэрні.

Аляксей Віктаравіч Доўнар (нарадзіўся ў 1981 годзе)  – іканапісец, сябра Беларускага саюза дызайнераў. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, аддзяленне жывапісу. Мастацкі кіраўнік праектаў.

Мікалай Віктаравіч Доўнар арадзіўся ў 1990 годзе) мазаічыст, іканапісец, пазалотнік. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, аддзяленне жывапісу.

Наталля Уладзіміраўна Лось арадзілася ў 1950 годзе) – мастак, прэс-сакратар. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аддзяленне журналістыкі і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне рэжысуры тэлебачання.

Тэрмін правядзення выставы: з 27 ліпеня па 9 жніўня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва 

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў,

«IKONIQUE» іканапісная майстэрня Доўнара Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. +37544 7780588 Віктар Доўнар,

Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. +375447577651 – Аляксей Доўнар.

 

Апошнiя навiны