Юбілейная выстава Анатоля Кузняцова «Аб зямлі і небе» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

З 22 красавіка 2017 года пачаў сваю працу юбілейны выставачны праект «Аб зямлі і небе» вядомага беларускага мастака і таленавітага педагога Анатоля Васільевіча Кузняцова.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за шэсцьдзясят жывапісных твораў майстра, створаных ім на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў (1996–2016).

«Магчымасць стварэння аналогіі невымоўнага і неспасціжнага з’яўляецца цэнтрам яго даследавання. Пошук усёабдымнага вобраза, візуальнага адбітка навакольнай рэальнасці прывёў мастака да адмаўлення ад рэалістычнага пераасэнсавання. Працы Анатоля Кузняцова сцвярджаюць невытлумачальнасць і неартыкуляванасць як асноўны прынцып жывапісу. Толькі крэатару адкрываецца ўтоеная гармонія ўсіх рэчаў, толькі ён здольны распазнаць, улавіць і даць магчымасць наблізіцца да нерэальнай матэрыі ўсяго існага – так мы можам, калі не ўбачыць, то адчуць, пазнаць яе прысутнасць».

(Вольга Рыбчынская, з альбома «Аб зямлі і небе»)

 

АНАТОЛЬ ВАСІЛЬЕВІЧ КУЗНЯЦОЎ 

Нарадзіўся 29.04.1947 г. у Усць-Камчацку Хабараўскага края (Расія).

Школьныя гады правёў у пасёлку Свень Бранскай вобласці. Наведваў народную студыю ў бранскім Палацы чыгуначнікаў. Педагог – Вараб’ёў Віктар Васільевіч.

1967–1969 гг. – служба ў арміі (Капусцінін Яр Астраханскай вобласці).

1970–1976 гг. – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне станковага жывапісу. Вучыўся ў Б. Аракчэева, А. Бараноўскага, І. Грыгаровіча, М. Данцыга, Б. Казакова, П. Крохалева, Х. Ліўшыца, В. Цюрына.

1970–1974 гг. – выкладанне на архітэктурным факультэце Беларускага

політэхнічнага інстытута (цяпер – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

З 1983 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

1979–1989 гг. – член творчай групы «БУКУБ» (М. Бушчык, А. Кузняцоў,

М. Барздыка).

З 1988 па 2002 г. – член творчага аб’яднання «НЯМІГА-17» (А. Малішэўскі, А. Кузняцоў, М. Бушчык, Л. Хобатаў, С. Кірушчанка, Т. Сакалова, Г. Гаравая, З. Літвінава).

1989 г. – лаўрэат Усесаюзнай выставы-конкурсу жывапісу. ЦДМ (г. Масква, Расія).

1997 г. – медаль Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.

З 2000 г. – член Міжнароднага саюза мастакоў «СОНЕЧНЫ КВАДРАТ» (Масква, Расія).

З 2003 г. – член новага Еўрапейскага культурнага парламента (Другая сесія. Грац, Аўстрыя).

2013 г. – медаль Францыска Скарыны за ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

2015 г. – спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за шматгадовую творчую дзейнасць і стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў

Работа выставы працягнецца да 21 мая 2017 года.

Куратар: Сяліцкая Наталля Леанідаўна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце

Здымкі са старонкі: http://www.artmuseum.by/by/news/navny-2017-g/fotaspravazdacha-adkryccyo-vystavy-ab-zyaml-nebe-belaruskaga-mastaka-anatolya-vaslevcha-kuznyacova