Выстава жывапісу Івана Козела «Ваколіцы Мінска»

Мастацкая галерэя Беларт запрашае на выставу жывапісу Івана Козела “Ваколіцы Мінска”, адкрыццё якой адбудзецца а 17-й гадзіне 3 мая  2017 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. 
Выстава будзе працаваць 3 - 18 мая 2017 г. штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00.
На выставе Иван Козел прадстаўляе жывапісныя працы 1998-2017 гадоў, прысвечаныя архітэктурным і прыродным ландшафтам Міншчыны.

Козел Iван Мiкалаевіч

Нарадзiўся 29.04.1962 у в. Нёўда Навагрудскага р-на, Гродзенскай вобл.
У 1996 - скончыў Беларускую  Акадэмiю мастацтваў, аддзяленне жывапiсу. Выкладчыкi: М.В. Данцыг, А. А. Марачкiн.
1997-2000 – стажыраваўся ў творчых Акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк М.А.Савiцкi.
Працуе  ў розных жанрах станковага жывапiсу, пераважна  ў пейзажы.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г.
З 2001 – выкладае ў гiмназii-каледжы мастацтваў  I.В.Ахрэмчыка.
З 1989 – пастаянны  удзельнiк рэспублiканскiх i мiжнародных мастацкiх выставак (усяго больш за 50).