Запрашэнне да ўдзелу ў выставе акварэлі «Аква-канцэпт» у галерэі НББ

Ініцыятар праекта – Арт-студыя “АКВАВІР” г. Мінск. Праект падтрымліваюць: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў.

Тэрмін рэалізацыі праекта – Сакавік 2019 г.

Удзельнікі выстаўкі – мастакі-акварэлісты Беларусі.

Выстава праводзіцца ў адкрытым фармаце. У ёй могуць прыняць удзел прафесійныя і самадзейныя мастакі не маладзейшыя за 20 гадоў, незалежна ад рангу і членства ў грамадскіх арганізацыях і творчых суполках, якія падтрымліваюць канцэпцыю праекта і паспяхова прайшлі адбор твораў у экспазіцыю выстаўкі.

Актуальнасць праекта. Відавыя ілюстрацыйныя “акварэлькі” запаланілі мастацкія салоны і выставачныя пляцоўкі. Акварэль угразла ў камерцыйным балоце. Прапанаваная мастацкая акцыя накіравана на абарону і зацвярджэнне ідэі “разумнага мастацтва” ў фігуратыўнай і абстрактнай формах мастацкага адлюстравання свету.

Канцэпцыя выставы. Мастацка-вобразны стрыжань выставачнай экспазіцыі аб’ядноўвае не звязаныя, на першы погляд выпадковыя, эпізоды жыцця, дзіўныя прыродныя з’явы і банальныя аб’екты рэчаіснасці, якія не маюць прамой, бачнай узаемазалежнасці. Тым не менш яны непарыўна звязаныя не толькі матэрыяльнымі формамі зямнога існавання па прынцыпу “харчовага ланцужка”, але і сваёй непасрэднай далучанасцю да сферы інтэлекту і пачуцця, духоўнага поля сацыяльнага жыцця. Задача мастака як творцы выяўленчага вобразу – убачыць, зразумець і матэрыялізаваць ідэю адзінства духа і матэрыі спецыфічнымі выяўленчымі сродкамі акварэлі. Экспазіцыя аб’ядноўвае акварэльныя творы розных тэматычных і стылістычна-вобразных напрамкаў. Погляд на свет, дзе матэрыяльныя і духоўныя аспекты быцця ўспрымаюцца як цэласная філасофская субстанцыя, абуджае асацыятыўнае мысленне гледача, дае волю фантазіі, патрабуе ад творцы выкарыстання арыгінальнай іншасказальнай мовы адлюстравання. Мастак, пераасэнсоўвае гармонію бачнага свету і матэрыялізуе аўтарскую вобразную ідэю спецыфічнымі сродкамі акварэлі.

Арганізацыйныя патрабаванні.

Аўтар павінен падаць заяўку на ўдзел у праекце куратару праекта, прадставіўшы:

1) акварэльныя творы ў электронным выглядзе (JPG, да 10 МБ кожны твор);

2) Пісьмовае суправаджэнне: прозвішча аўтара, назва твора, год стварэння, памеры;

3) Аўтарская версія канцэпцыі твора (не больш за 150 знакаў)

У працэсе падрыхтоўкі да выставы аўтар мае магчымасць атрымаць кансультацыю па дадатковай дамоўленасці. Адказнасць за прыём твораў на выставу нясе куратар праекту Рынкевіч Уладзімір Іванавіч. +375 29 5749713 Творы прымаюцца да 27.02 2019 г. Е-адрас:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.">aquavir@tut.by

Апошнiя навiны