Запрашэнне да ўдзелу ў выставе друкаванай графікі малых і сярэдніх формаў «MINI MIDI PRINT»

З 20 чэрвеня па 1 ліпеня у "Палацы Мастацтваў" г. Мінск, вул. Казлова, 3, пройдзе выстава друкаванай графікі малых і сярэдніх формаў «MINI MIDI PRINT». 

Выстава будзе насіць адкрыты фармат. (Могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія прайшлі папярэдні адбор). Памер прац абмежаваны 50 см па большым баку. Год стварэння работ не абмяжоўваецца.

Першы этап папярэдняга адбору для жадаючых удзельнічаць у выставе ўжо пачаўся. Ён тычыцца мастакоў не сяброў БСМ. Калі ласка дасылайце свае заяўкі на электронную пошту секцыі "Графіка" g.s.belartunion@gmail.соm з 21 сакавіка па 10 чэрвеня гэтага года. 
Заяўка складаецца з фота работ у фармаце .JPG (да 1 мб), у назве кожнага файла павінна быць наступная інфармацыя: прозвішча і імя аўтара, назва работы, тэхніка і памер. Вынікі адбору будуць апублікаваны на старонцы секцыі "Графіка" у facebook 11 чэрвеня 2018 года.
Другі этап - "выстаўкам". Адбор з прадстаўленых арыгінальных твораў, для тых хто прайшоў першы этап і сяброў БСМ.
Выстаўкам пройдзе 18 чэрвеня ў 12:00.
Кожны аўтар можа падаць да пяці рам па 4 працы ў раме. Апошні тэрмін падачы прац на выставу 18 чэрвеня да 12:00.

Апошнiя навiны