Мастацкі праект “Фармат” (г. Віцебск)

Стагоддзе – як кропка адліку: стагоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая назаўсёды падзяліла час на “да і пасля”, стагоддзе заснавання Віцебскай мастацкай народнай вучэльні, якая дала моцны штуршок для ўзнікнення Віцебскай мастацкай школы і апынулася з’явай у сусветным мастацтве, імёны Марка Шагала і Казіміра Малевіча, стагоддзе УНОВИС.

Фармат – гэта спроба азірнуцца на падзеі, ад якіх нас аддаляе не менш ста год, і ацаніць, а быць можа і пераасэнсаваць іх значнасць для фарміравання Віцебскай школы. Гэта зрэз пласта сучаснасці і ўважлівы позірк на сябе, спроба яднання з грунтовымі водамі мінуўшчыны і, праз карані дрэва продкаў, дайсці да вытокаў. Гэта спроба адчуць тую трансфармацыю ў свядомасці творцаў, якая адбылася ў Віцебску ў стогадовы перыяд існавання школы.

Мы не проста розныя. Мы розныя – прынцыпова. Адзін працягвае рэалістычныя традыцыі Ю.Пэна, другі – рамантычныя палёты Шагала, трэці па-філасофску пераасэнсоўвае трансфармацыі візуальных мастацтваў на вастрыі сучаснасці. Аб’ядноўваючымі фактарамі ў гэтым праекце ёсць толькі пачуццё ўласнага дачынення да Віцебскай мастацкай школы і Фармат. Метр на метр ці 50 на 50. Гэта праект-пазл, праект-красворд, праект-мазаіка. Нам самім цікава ўбачыць спіл стогадовага волата-дрэва.

Тэрмін збору твораў: да 7 ліпеня 2017 г.

Куратары праекта:

Баранкоўская Святлана, +375 33 3071430 (МТС),

Кацярына Мяснікова, + 375 29 718 35 66 (МТС), +375 44 721 79 69 (Велком), e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.