Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз мастакоў» (БСМ) вядзе сваю гiсторыю з далекага 1938 года.

6—9 снежня 1938 года адбыўся І зьезд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны "Саюз савецкiх мастакоў БССР". Надалей творчае аб'яднанне неаднойчы меняла сваю назву i у вынiку правапераемнiкам Саюза мастакоў Беларусi стаў Беларускi саюз мастакоў.

Згодна са Статутам, ГА «БСМ» займаецца развiццём беларускага выяўленчага мастацтва, стварэннем i захаваннем нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей.

Незалежнае творчае добраахвотнае грамадскае аб'яднанне БСМ мае у сваiм складзе 5 абласных і Бабруйскую гарадскую арганізацыі. Наогул колькасць сябраў Беларускага Саюза Мастакоў налiчвае звыш тысячы чалавек.

 З 28 снежня 2013 года пасаду старшыні БСМ займае Рыгор Сітніца.